Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

 

НАБОР НА 2019-2020 УЧЕБНЫЙ ГОД                   13 апреля - день открытых дверей                 

     

II европейские игры                                                  Вам здесь помогут

 

 

Даўно ўжо адгучалі апошнія стрэлы вялікай, цяжкай, трагічнай і незабыўнай вайны. Але не змогуць зажыць раны ў сэрцах людзей. Бо ў народнай памяці і дагэтуль жывыя невымерныя пакуты ваенных гадоў і неверагодная мужнасць нашага народа!

Свята Вялікай Перамогі - самае значнае ў нашай краіне. На жаль, усё менш застаецца тых, хто прынёс нам перамогу і дазволіў мірна жыць ўсе гэтыя гады. Але заўсёды мы будзем аддаваць даніну павагі і вечнай удзячнасці вялікім савецкім воінам і тым, хто каваў перамогу ў тыле.

І ў гэты дзень, па традыцыі, навучэнцы школы, каледжа, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, арміі, праваслаўнай царквы, жыхары і госці Чырвонага Берага прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі, які прайшоў на мемарыяле «Дзецям - ахвярам вайны», павіншавалі ветэранаў і малалетніх вязняў канцлагераў з 74-м мірным годам. Пасля ўрачыстага мітынгу ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Журботнай Маці і магілы капітана Ісаева, а ў Цэнтры творчасці навучэнцаў прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі.

У канцэртнай праграме былі і песні ваенных гадоў, і народныя песні, і сучасныя, а прымалі ўдзел у выступе як навучэнцы каледжа і іх кіраўнікі, так і нашы госці - ансамбль Чырвонабярэжскага СДК "Дабаснянка", жыхары Чырвонага Берага Аўсянікава Н., Патапенка О. і Карбоўская А

Виртуальный тур по территории колледжа

Виртуальный музей "Подвиг"

Символика и гимн колледжа (ссылка)